П’еса «Радавыя» — рэквіем па загінуўшых, рэквіем па спаленых душах, скалечаных лёсах. Непасільны цяжар нясуць на сваіх плячах героі, пяць радавых салдат. У кожнага з іх свой лёс, свая трагедыя. А. Дудараў засяроджвае ўвагу на тым, што вайна робіць з чалавекам. Як яна яго выпрабоўвае, як гартуе яго волю, змяняе светапогляд.
У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.
Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць...