У цэнтры драмы «Гаспадар» знаходзіцца вобраз старшыні калгаса Зязюлі — разумнага, таленавітага кіраўніка працоўнага калектыву з уласнымі поглядамі на перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі. Ён не выслужваецца перад вышэйшым начальствам, клапоціцца пра людзей, прынцыпова адстойвае сваё бачанне працоўных поспехаў. Зязюля — настойлівы, дзейсны, імкнецца не адстаць ад часу і новых тэхналогій. Герой умее супрацьстаяць бязглуздым распараджэнням чыноўнікаў, ён сапраўдны гаспадар сваёй зямлі, лідар,...
П’еса «Радавыя» — рэквіем па загінуўшых, рэквіем па спаленых душах, скалечаных лёсах. Непасільны цяжар нясуць на сваіх плячах героі, пяць радавых салдат. У кожнага з іх свой лёс, свая трагедыя. А. Дудараў засяроджвае ўвагу на тым, што вайна робіць з чалавекам. Як яна яго выпрабоўвае, як гартуе яго волю, змяняе светапогляд.
Драма прысвечана лёсу Васіля Вашчылы і яго бліжэйшых паплечнікаў пасля Крычаўскага паўстання. На падставе архіўных сведчанняў драматург здолеў стварыць пераканаўчы вобраз кіраўніка паўстання, раскрыць яго характар усебакова і поўна.